Дзмітрый Набокаў прынёс першае золата моладзевай зборнай па лёгкай атлетыцы на чэмпіянаце Еўропы

16 июля 2017

Дзмітрый Набокаў прынёс першае золата моладзевай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы на чэмпіянаце Еўропы, які гэтымі днямі праходзіць у польскім Быдгашчы. У турніры скакуноў у вышыню Дзмітрый з першай спробы паказаў вынік 2 метры 24 сантыметры. Сёння ў фінале хварэем за беларускіх кідальніц кап’я Тарасюк і Ермакову, а таксама за кідальніка дыска Віктара Труса. Прамая трансляцыя з Польшчы Вас будзе чакаць на тэлеканале "Беларусь 5" у 19:00.