Брэсцкае "Дынама" - уладальнік Кубка Беларусі па футболе

29 мая 2017

У нядзелю ў Гродне каманда Уладзіміра Жураўля згуляла ўнічыю з салігорскім "Шахцёрам" 1:1. Дадатковы час абышоўся без галоў, і ўсё вырашалася ў серыі пенальці. Серыя зацягнулася да 10 удараў кожнай з каманд. І толькі заключны падыход "гарнякоў" быў недакладным. Кубак, а разам з ім і пуцёўку ў Лігу Еўропы, бярэ брэсцкае "Дынама".