Больш як 200 беларускіх спартсменаў па 27-мі відах рыхтуюцца да Алімпіяды ў Бразіліі

8 февраля 2016

Сёння адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы нашых атлетаў пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай.

У асноўным абмяркоўваліся фінансавыя пытанні. Чакаецца, што ў выніку ў Бразілію адправяцца паўтары сотні беларускіх спартсменаў.

Удзельнікі будуць забяспечаны ўсім неабходным. Медыкі пастараюцца засцерагчы членаў дэлегацыі ад хвароб, якія характэрныя для паўднёваамерыканскай краіны. Шматлікія занепакоеныя вірусам Зіка, які разбушаваўся апошнім часам у Бразіліі.

Аляксандр Гагіеў, першы намміністра спорту і турызму Беларусі: "Усе члены дэлегацыі будуць прышчэпленыя. Але наколькі гэта будзе дапамагаць, сказаць складана. Вы ж самі разумееце, што сёння няма вакцыны ад дадзенага віруса, але, тым не менш, будзем спадзявацца, што нас гэта не закране, таму што ад жоўтай ліхаманкі мы прышчэпкі робім усім".

Алімпіяда ў Бразіліі пройдзе з 5 па 21 жніўня. Чакаецца ўдзел каля 10-ці тысяч спартсменаў больш чым з 200 краін.