Беларускі хакей. Стаўка на падрыхтоўку трэнерскіх кадраў

27 мая 2017

Яшчэ адна тэма, да абмеркавання якой падключыліся ўсе без выключэння - далейшы лёс беларускага хакея. Стаўку робяць на падрыхтоўку трэнерскіх кадраў. Вялікія змяненні зведае хакей. З прыходам новага рэктара ва ўніверсітэт фізічнай культуры змяняецца таксама навучанне хакеістаў са складу нацыянальнай каманды. Аб маючых адбыцца пераменах у спорце - Андрэй Казлоў.

Выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры станавіліся амаль усе нашы вядомыя спартсмены, якія заваёўвалі медалі Алімпійскіх гульняў. Аляксандр Мядзведзь, Алена Бялова, Кацярына Карстэн, браты Багдановічы, Аляксей Грышын, Любоў Чаркашына.

Сёлета галоўная кузня спартыўных кадраў адзначыць 80-годдзе са дня заснавання. І гэты год стане часам глабальных перамен.

На гэтым тыдні хакейная тэма стала галоўнай у беларускім спорце. Корань праблем у падрыхтоўцы трэнерскіх кадраў.

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў 12 мая, калі ўзгадняў прызначэнне рэктарам універсітэта фізічнай культуры Сяргея Рэпкіна.

У найбліжэйшыя гады акцэнт будзе зроблены на ўкараненні цалкам новай сістэмы падрыхтоўкі. Папярэднія напрацоўкі ўжо састарэлі.

Не сакрэт, што спартсмены, якія прадстаўляюць Беларусь на міжнародных спаборніцтвах, прапускаюць вялікую частку заняткаў ва ўніверсітэце. Сачыць за раскладам няма ні часу, ні магчымасці. Верагодна, менавіта па гэтай прычыне шматлікія паспяховыя спартсмены далёка не заўсёды становяцца такімі ж паспяховымі ў трэнерскім рамястве.

Чэмпіянат свету па хакеі стаў пераломным у развіцці віду спорту ў нашай краіне. Ужо зацверджаны новы кіраўнік федэрацыі - Сямён Шапіра. І тэрмін яго паўнамоцтваў - чатыры гады, роўна да таго моманту, калі ў Мінску пройдуць матчы чэмпіянату свету 2021 года. Праграма па падрыхтоўцы хакейных кадраў ва ўніверсітэце фізічнай культуры стане базавай. Менавіта ад яе спецыялісты будуць адштурхвацца ў працы з іншымі відамі спорту. Рэктар універсітэта бачыць некалькі праблем, якія неабходна вырашыць ужо зараз.

У апошнія гады масавы спорт стаў карыстацца ў беларусаў вялізнай папулярнасцю. Мы сталі бегаць, селі на веласіпеды і, наогул, весці актыўны лад жыцця. Але парадокс у тым, што ў прафесійным відзе спорту наспеў пэўны крызіс.