Беларуску Віялету Скварцову паўторна ўзнагародзілі праз тэхнічную памылку

23 июля 2017

Сапраўдны скандал разгарэўся на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Італіі ўчора. Падчас цырымоніі ўзнагароджання замест беларускага гімна ў гонар залатой медалісткі ў патройным скачку - нашай Віялеты Скварцовай - зайграў гімн Босніі і Герцагавіны. Віялета змянілася з твару і сышла з п'едэстала. Традыцыйнае фатаграфаванне таксама не адбылося. Пазней дзяўчына растлумачыла, што для яе гэта вельмі важна, бо яна патрыётка сваёй краіны. Учынак Віялеты Скварцовай падтрымалі прадстаўнікі Мінспорту і Федэрацыі лёгкай атлетыкі. Арганізатары спаборніцтваў папрасілі прабачэння перад беларускай зборнай і правялі паўторную цырымонію.