Беларусь - Швейцарыя: вынікі жараб'ёўкі перад вялікай гульнёй

21 апреля 2017

Аляксандра Сасновіч - Вікторыя Галубіч - афіша першай сустрэчы паўфіналу Кубка Федэрацыі паміж зборнымі Беларусі і Швейцарыі. За імі на корт па выніках жараб'ёўкі выйдуць Арына Сабаленка - другі нумар нашай каманды - і лідар швейцарак Тымеа Бачынскі, яна - 22-я ракетка сусветнага рэйтынгу. Адзначым, жараб'ёўка - гэта, хутчэй, фармальнасць, бо ў нядзелю Бачынскі ўсё роўна будзе супрацьстаяць Сасновіч, а Сабаленка сустрэнецца з Галубіч.

Гульня пачнецца заўтра ў 13 гадзін на "Чыжоўка-Арэне". У нядзелю спачатку два адзіночныя матчы, старт у 12:00, затым парны - Вольга Гаварцова і Вера Лапко згуляюць з Беліндай Бенчыч і Марцінай Хінгіс. Прамыя трансляцыі будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".