Беларусь прэтэндуе на правядзенне кангрэса Міжнароднай федэрацыі фехтавання

21 марта 2017

Напярэдадні ў Мінск прыбыла памочнік прэзідэнта федэрацыі Наталія Радрыгез. Сёння яна правядзе інспекцыю спартыўных аб'ектаў, пасля сумесна з кіраўніцтвам будзе прынята рашэнне наконт месца кангрэса.

У выпадку, калі будзе выбраны Мінск, сход адбудзецца падчас чэмпіянату Еўропы па фехтаванні сярод моладзі да 23 гадоў. Нагадаем, форум пройдзе з 21 па 25 красавіка ў сталічным Палацы спорту.