Баскетбалісты юніёрскай зборнай Беларусі атрымалі другую перамогу

28 июля 2015

Баскетбалісты юніёрскай зборнай Беларусі атрымалі другую перамогу на першым этапе чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне "В". У матчы пятага тура беларусы з мінімальнай перавагай абгулялі аднагодкаў з Люксембурга - 72:71. У складзе пераможцаў самым дзейсным стаў Дзмітрый Барысёнак. У яго 19 балаў. Па выніках першага этапу нашы баскетбалісты сталі перадапошнімі ў сваёй групе. Гэта значыць, што беларусы будуць змагацца з 17-ага па 24-е месцы. Сапернікамі стануць каманды Албаніі і Балгарыі. Матчы пройдуць 29 і 30 ліпеня. Фінал турніру адбудзецца 2 жніўня.