Арман-Маршал Сіла не трапіў у лік прызёраў чэмпіянату свету

28 июня 2017

Пакуль без медалёў. Адзін з лідараў беларускай зборнай па таэквандо Арман-Маршал Сіла не трапіў у лік прызёраў чэмпіянату свету ў вагавай катэгорыі больш як 87 кілаграмаў. Выйграўшы першы раўнд супраць серба Марка Джурычыча, у другім паядынку беларус уступіў добра знаёмаму яму брытанцу Махаме Чо. Нагадаем, на чэмпіянаце свету зборная Беларусі прадстаўленая толькі мужчынамі.