Антон Смольскі выйграў бронзавы медаль юніёрскага чэмпіянату свету па біятлоне

26 февраля 2017

Беларус фінішаваў трэцім у гонцы праследавання. На дыстанцыю наш спартсмен пайшоў з адставаннем у дзве дзясятыя секунды ад бронзавага прызёра спрынту. У праследаванні Смольскі дапусціў 5 промахаў на трэцяй і чацвёртай стральбе і прайграў сярэбраму прызёру нарвежцу Петэрсену 14,4 секунды. Яшчэ адзін беларус Раман Шынкевіч - 12-ы.