Андрэй Васілеўскі і Ханс Падліпнік-Кастыльа сталі пераможцамі парнага разраду на турніры ў Шымкенце

26 мая 2017

Беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастыльа сталі пераможцамі парнага разраду на турніры ў Шымкенце з прызавым фондам $50 тыс. У фінале беларуска-чылійскі тандэм узяў верх над аргенцінска-бельгійскім дуэтам Хуан Пабла Паз/Клемент Гінс - 6:4, 6:1.