Алёна Дубіцкая выйграла золата ў штурханні ядра

16 августа 2017

Алёна Дубіцкая выйграла золата ў штурханні ядра на міжнародным турніры "Мемарыял Камілы Скалімоўскай". Лепшая спроба спартсменкі - 17 метраў 90 сантыметраў. Яшчэ адну ўзнагароду заваявала Аліна Талай, якая была другой у забегу на сто метраў з бар'ерамі. Беларуска пераадолела дыстанцыю за 12,9 секунды. Перамогу тут святкавала амерыканка Шэрыка Нелвіс.