Алёна Дубіцкая перамагла ў штурханні ядра на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

26 июня 2017

У заключны дзень каманднага чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў французскім Лілі найбольшую колькасць ачкоў беларускай зборнай прынесла Алёна Дубіцкая, якая перамагла ў штурханні ядра. Другія месцы занялі Павел Барэйша ў кіданні молата, Аліна Талай у бар'ерным бегу на 100 метраў і Таццяна Халадовіч у кіданні кап’я. Беларуская каманда набрала 188 з паловай балаў, заняла перадапошняе, 10 месца, і выбыла з Суперлігі. Для таго, каб застацца ў дзявятцы наймацнейшых, беларусам не хапіла 8 ачкоў.