Аляксандра Сасновіч супраць Вікторыі Галубіч

22 апреля 2017

Паўфінальнае супрацьстаянне сусветнай групы Кубка Федэрацыі - Беларусь - Швейцарыя - пачнецца з паядынку першага нумара нашай каманды і другой ракеткі зборнай сапернікаў. Тыдзень таму дзяўчыны гулялі адна з адной на турніры ў Швейцарыі. Тады перамога дасталася нашай тэнісістцы. Сустрэча пачнецца на "Чыжоўка-Арэне" пасля цырымоніі адкрыцця, якая запланаваная на 12:40. За імі на корт выйдуць Арына Сабаленка (другі нумар нашай каманды) і лідар швейцарак Тымеа Бачынскі.