Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Голубіч сустрэнуцца ў першым крузе "Ралан Гарос"

26 мая 2017

Аляксандра Сасновіч - Вікторыя Галубіч - беларуска-швейцарскае супрацьстаянне паўторыцца зноў, толькі зараз ужо ў першым крузе "Ралан Гарос". Жараб'ёўка турніру прайшла сёння ў Парыжы. Адзначым, тэнісісткі двойчы сустракаліся сёлета, і абодва разы мацнейшай апынулася Сасновіч.