Аляксандр Кокша - чэмпіён Еўропы па самба

20 мая 2017

Кантынентальнае першынство трэці раз у гісторыі прымае мінскі Палац спорту. У фінальным паядынку вагавой катэгорыі 68 кілаграмаў беларус быў мацнейшы за Эміля Хасанава з Азербайджана. У вазе 90 Аляксей Сцепанкоў узяў бронзу. У раздзеле баявога самба, катэгорыя 74, другі Андрэй Муравіцкі. Бронзавыя ўзнагароды ў Артура Крухава і Сяргея Фірсава. У спаборніцтвах сярод жанчын Вольга Намазава заняла трэцяе месца ў катэгорыі да 72 кілаграмаў, а Лэйла Абасава, вага 48, узяла серабро спаборніцтваў.