10-ы сезон Кантынентальнай хакейнай лігі стартуе сёння ў Санкт-Пецярбургу

21 августа 2017

10-ы юбілейны сезон Кантынентальнай хакейнай лігі стартуе сёння матчам за Кубак адкрыцця паміж уладальнікам галоўнага трафея піцерскім СКА і пераможцам рэгулярнага чэмпіянату маскоўскім ЦСКА. Прамую трансляцыю сустрэчы з Санкт-Пецярбурга "Беларусь 5" пачне весці ў 19:20

Мінскае "Дынама" возьме старт на турніры двума днямі пазней. У сераду 23 жніўня "зубры" прымуць "Ёкерыт".