У Віцебску пачалася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Малдовы

13 июля 2017

У гэтыя хвіліны ў Віцебску пачалася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Лідары правядуць перамовы аб развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Галоўныя тэмы - эканоміка, палітыка і сацыяльная сфера. Прэзідэнты Беларусі і Малдовы таксама абмяркуюць магчымую кааперацыю ў рамках інтэграцыйных фарматаў. Ігар Дадон ужо заявіў аб патэнцыяльным выкарыстанні Малдовы ў якасці зручнай пляцоўкі для прасоўвання на рынкі рэгіёна сумесна вырабленай прадукцыі. Кішынёў ставіць задачу - дасягнуць тавараабароту з Беларуссю 400 мільёнаў долараў. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця "Славянскага базара".