З бліскучай перамогай беларускіх тэнісістак павіншаваў Аляксандр Лукашэнка

24 апреля 2017

Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па тэнісе Аляксандру Сасновіч, Арыну Сабаленку, Вольгу Гаварцову і Веру Лапко з перамогай у паўфінале Сусветнай групы Кубка Федэрацыі супраць каманды Швейцарыі.

"На вачах сваіх шматлікіх прыхільнікаў і вялізнай тэлеаўдыторыі ва ўпартай барацьбе вы паказалі яркі тэніс, высокае спартыўнае майстэрства і жалезную волю да перамогі. Гэта гістарычнае дасягненне для беларускага тэніса і адна з самых яркіх перамог айчыннага спорту, якая сведчыць аб тым, што наша краіна багатая спартыўнымі талентамі.

Малайчыны! Так трымаць! Жадаю вам моцнага здароўя і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі".