Развіццё беларускага трактарабудавання закранае інтарэсы ўсёй дзяржавы

26 июля 2017

Аб гэтым Прэзідэнт заявіў напярэдадні падчас даклада ўрада.

Кабінет Міністраў прапанаваў заняцца вытворчасцю новых мадэляў на пляцоўцы Амкадора. Праект быў прадстаўлены Кіраўніку дзяржавы. Віцэ-прэм'еры, міністры, прамыслоўцы ўзважвалі ўсе за і супраць. Рашэнне ў гэтай галіне закране рэгіёны і сумежныя прадпрыемствы. Прэзідэнта цікавіла, як ідуць справы на Амкадоры і МТЗ, наколькі стварэнне новага завода ўвязана з дзеючымі вытворчасцямі.

Адназначна вырашана ствараць новыя мадэлі трактарнай тэхнікі - гэта машыны з асобай канструкцыяй рамы - у палях яны больш манеўраныя і сёння карыстаюцца попытам. Але пад якім брэндам будуць выпускаць тэхніку, яшчэ не вырашана. Магчыма, беларускія гіганты Амкадор і МТЗ пойдуць на цесную кааперацыю. Прапановы аб фармаце працы прамыслоўцаў павінны прадставіць Прэзідэнту да канца лета.