Прыярытэтнай задачай з'яўляецца стварэнне ў Беларусі трывалай і канкурэнтаздольнай эканомікі

22 апреля 2017

Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў учора ў Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Яно атрымалася максімальна дакладным і актуальным. Кіраўнік дзяржавы акрэсліў стратэгію развіцця краіны на найбліжэйшую перспектыву. А таксама даў лаканічныя адказы на пытанні, якія датычыліся ўсіх сфер і якія хвалююць грамадства. Адной з ключавых тэм стала эканоміка. У сусветным гандлі ўсё больш умацоўваецца прынцып "кожны сам за сябе". У такіх умовах даволі складана канкурыраваць вытворчасцям, арыентаваным на экспарт. Залежнасць краіны ад знешніх рынкаў працягвае дыктаваць умовы. Таму неабходна задзейнічаць усе рычагі вытворчасці якасных тавараў.

Важны акцэнт быў зроблены Кіраўніком дзяржавы на тэме стабільнасці і бяспекі ў сучасным свеце. Вядомыя выклікі і пагрозы нікуды не сыходзяць. Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што выпрацоўка новай светабудовы ідзе не столькі за сталом перамоў, колькі ў гарачых пунктах. Уплывовыя сусветныя гульцы не заўсёды гатовыя шукаць кампраміс. Па сутнасці, адбываецца дрэйф да новага блокавага супрацьстаяння.

Вялікі блок тэзісаў Кіраўніка дзяржавы датычыўся і ўнутраных пытанняў. Ад занятасці да зарплаты і цэнаўтварэння. Акрамя гэтага, гаворка ішла аб разняволенні дзелавой ініцыятывы, а таксама аб аптымізацыі дзяржапарату.