Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком Следчага камітэта Беларусі

4 мая 2016

Яшчэ адна сустрэча ў рабочым графіку Прэзідэнта - з кіраўніком Следчага камітэта Беларусі. Як далажыў Іван Наскевіч, аптымізацыя ведамства практычна завершана. Прысутнічаючы на калегіі Следчага камітэта ў лютым, Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў. У тым ліку і па абнаўленні структуры арганізацыі.

Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэта Беларусі: "Намі практычна выкананы ўсе работы па аптымізацыі арганізацыйна-штатнай структуры. У прыватнасці, у цэнтральным апараце створана на аснове зацверджанай вамі схеме новае аналітычнае ўпраўленне, галоўнае ўпраўленне фінансаў і тылу ліквідавана. Я лічу, што яно выканала свае задачы на момант станаўлення Следчага камітэта, такая колькасць людзей там не трэба, мы яго скарацілі, пакінулі ўпраўленне фінансаў і тылу асобна, у колькасці напалову менш".

Гаворка ішла і аб эфектыўнасці работы следчых органаў. Змяніліся крытэрыі адзнакі дзейнасці следчых. Зараз улічвацца будзе і грамадская думка. 2016-ты ў у сістэме Следчага камітэта пройдзе пад знакам дадатковых мер па пакрыцці шкоды пацярпелым ад учыненых злачынстваў.

Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэта Беларусі: "Усе падраздзяленні нацэленыя на тое, каб найбольш максімальна прымаць меры па пакрыцці шкоды па кожнай крымінальнай справе. Мы зыходзім з таго, што абывацелю, у дачыненні якога ўчынена злачынства, важна, каб была прычыненая шкода пакрыта. Яго менш цікавіць кваліфікацыя злачынства, хто ўчыніў, затрыманы чалавек альбо не. Калі пакрыта шкода - ён цалкам па-іншаму ставіцца да ўсёй праваахоўнай сістэмы. Усё астатняе - справа тэхнікі. Гэта наша праца".

Іван Наскевіч таксама праінфармаваў Прэзідэнта аб стане службовай дысцыпліны і расследаванні найбольш рэзанансных крымінальных спраў. Напрыклад, завершана расследаванне ў дачыненні шасці службовых асоб сістэмы ЖКГ. А на працягу найбліжэйшых двух месяцаў будзе скончана расследаванне справы чорных рыэлтараў з Магілёўскай вобласці.