Прэзідэнт: Аптымізацыя ў Следчым камітэце не павінна паўплываць на якасць і прынцыповы характар следства

22 мая 2017

Прэзідэнт лічыць, што аптымізацыя ў Следчым камітэце не павінна паўплываць на якасць і прынцыповы характар следства. Пытанне рэформы праваахоўнай сістэмы было закранута на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком камітэта. Як мінімум раз на паўгода Іван Наскевіч дакладвае пра становішча спраў у галіне. Сёння кіраўнік СК распавёў пра тое, што да першага верасня завершыцца скарачэнне кадраў у ведамстве. Прыкладна на 9%. Гэта важны крок у аптымізацыі ўсёй структуры.

Галоўны паказчык 2017, пра які паведаміў кіраўнік Следчага камітэта, - колькасць заяў і паведамленняў пра злачынствы ў пачатку года скарацілася. Гаворка ішла і пра міжнароднае супрацоўніцтва беларускіх следчых. Сапраўдны прарыў у кантактах з Кітаем і ЗША. ФБР зацікаўленае ў нашым вопыце расследавання кіберзлачынстваў.

Іван Наскевіч таксама далажыў аб расследаванні рэзанансных крымінальных спраў, якія знаходзяцца на кантролі Прэзідэнта. У прыватнасці, па факце выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце. У выніку лютаўскага надзвычайнага здарэння там загінулі 4 чалавекі. Прызначана некалькі складаных экспертыз, каб канчаткова растлумачыць сітуацыю.

Прэзідэнт даручыў старшыні Следчага камітэта асабіста разабрацца з прыкрай сітуацыяй, у якой апынуўся Леанід Пянькоўскі. Ён нядаўна ўзначаліў Аршанскі райвыканкам.