Прэзідэнт Беларусі правёў нараду з Саветам бяспекі наконт будучых вучэнняў "Захад"

27 июля 2017

Беларускае старшынства ў АДКБ, вучэнні "Захад-2017", ахова дзяржмяжы і бяспека ў краіне. Гэтыя пытанні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння прадметна абмеркаваў з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі. Падобныя нарады ўжо сталі рэгулярнымі. Менавіта Савет бяспекі курыруе сілавы блок, ад якога залежыць мір і парадак у краіне. У 2019 годзе Мінск прыме Другія Еўрапейскія гульні. Бяспека падчас спартыўнага форуму - задача нумар адзін і чарговы іспыт для праваахоўнікаў. У гэтым жа годзе Беларусь старшынствуе ў АДКБ. Якаснае ўзмацненне ўплыву гэтай арганізацыі, павышэнне яе эфектыўнасці - гэта нашы прыярытэты. Дэманстрацыяй нязменнасці ў гарантаванні бяспекі Беларусі і нашага найбліжэйшага саюзніка - Расіі - стануць будучыя вучэнні "Захад-2017".

На нарадзе з Саветам бяспекі сёння абмяркоўвалася і тэма аптымізацыі сілавых структур. Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць падтрымання парадку на вуліцах беларускіх гарадоў. Падрабязнасці сур'ёзнай гутаркі пра бяспеку - у нашых наступных выпусках.