Прэзідэнт звернецца са штогадовым Пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу 21 красавіка

20 апреля 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўтра звернецца са штогадовым Пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу. Гэта - чаканая падзея і канстытуцыйны абавязак Кіраўніка дзяржавы. У Авальнай зале збярэцца ўся палітычная і дзелавая эліта. Прысутнічаюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі. Запрашаюць вышэйшых службовых асоб, урад, топ-менеджараў дзяржорганаў і найбуйнейшых прадпрыемстваў, а таксама кіраўнікоў СМІ, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу. Прэзідэнт выказваецца наконт ключавых пытанняў жыцця ў Беларусі, аналізуе сітуацыю і вызначае важныя моманты стратэгіі развіцця краіны. 

Прамая трансляцыя з парламента ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё пачнецца заўтра ў 10 гадзін раніцы. Тэлеверсію звароту Прэзідэнта можна будзе ўбачыць у вячэрнім эфіры.