Аб падрыхтоўцы да 9 Мая Прэзідэнту далажыў дзяржсакратар Савета бяспекі

27 апреля 2015

Беларускія вайскоўцы павінны годна выступіць на парадзе ў гонар Вялікай Перамогі ў Маскве. Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы, сустракаючыся з дзяржсакратаром Савета бяспекі. Падрыхтоўка да святкавання 9 Мая  зараз адна з галоўных падзей. А нашы вайскоўцы, як адзначыў  Аляксандр Лукашэнка,  візітная картка краіны. Таксама Прэзідэнта цікавіла, як ідзе падрыхтоўка да ваеннага парада ў Мінску.

Другая тэма, якую сёння абмеркаваў Кіраўнік дзяржавы з Аляксандрам Мяжуевым, паездка дзяржсакратара Беларусі ў Кітай. З КНР наша краіна вядзе вельмі актыўнае гандлёва-эканамічнае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. І Аляксандра Лукашэнку цікавіла, якія дамоўленасці дасягнуты з Кітаем, у прыватнасці, па аказанні дапамогі і падтрымцы ў абараназдольнасці нашай краіны.