Вынікі ўступнай кампаніі і гатоўнасць да новага навучальнага года абмяркоўваюць у Прэзідэнта

15 августа 2017

Вынікі ўступнай кампаніі і гатоўнасць да новага навучальнага года. Гэтыя тэмы ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта.

З дакладам Кіраўнік дзяржавы прыняў віцэ-прэм'ера Васіля Жарко і міністра адукацыі Ігара Карпенку. Рэгулярна Аляксандр Лукашэнка робіць акцэнт на тым, што сістэму навучання на ўсіх узроўнях трэба не ламаць, а ўдасканальваць. Уступная кампанія - 2017 завяршаецца на гэтым тыдні. Агульная карціна ўжо зразумелая. Можна рабіць высновы аб неабходнасці карэкціроўкі правіл прыёму ў навучальныя ўстановы.

З 1 верасня па ўсіх вучэбных прадметах ва ўсіх класах будуць дзейнічаць абноўленыя вучэбныя праграмы. Яны размешчаныя ў адкрытым доступе на Нацыянальным адукацыйным партале. Сёлета запланавана выдаць 50 падручнікаў і дапаможнікаў, больша частка якіх - новыя. Асаблівае даручэнне Прэзідэнта - надаць увагу падрыхтоўцы да школы дзяцей-сірот і хлопчыкаў і дзяўчынак з неўладкаваных сем'яў. Яны не павінны быць абдзеленыя. Яшчэ да таго як пачнецца новы навучальны год намечана правесці вялікі рэспубліканскі педсавет. Прэзідэнт даручыў правесці яго без фармалізму. У Мінск з'едуцца каля тысячы педагогаў з усёй краіны. Менавіта такі фармат дазволіць разам абмеркаваць надзённыя пытанні і глабальныя падыходы для сферы адукацыі.