Кіраўнік дзяржавы 29-30 чэрвеня здзейсніць рабочы візіт у Расію

27 июня 2017
Там Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы і чацвёртым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. На парадку дня найважнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Адна з цэнтральных тэм - вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год. Бакі абмяркуюць пытанні нарошчвання адносін у машынабудаўнічым сектары і аграпрамысловым комплексе. Чакаецца і сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, на якой бакі абмяркуюць найболей важныя пытанні як двухбаковага ўзаемадзеяння краін, так і ў інтэграцыйных фарматах, абмяняюцца меркаваннямі наконт тэматыкі міжнароднага парадку дня. У пятніцу запланаваны сумесны ўдзел кіраўнікоў дзяржаў у пленарным пасяджэнні чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.