Адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Кыргызстана

23 марта 2017

Алмазбек Атамбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку на пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета для абмеркавання актуальных пытанняў і праблем. Чарговы саміт лідараў краін ЕАЭС запланавана правесці ў красавіку-маі гэтага года ў Бішкеку. Падчас тэлефоннай гутаркі кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін. Аляксандр Лукашэнка і Алмазбек Атамбаеў выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым нарошчванні аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.