Алмазбек Атамбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку на пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

23 марта 2017

Сёння адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Кыргызстана. Алмазбек Атамбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку на пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета для абмеркавання актуальных пытанняў і праблем. Чарговы саміт лідараў краін Еўразійскага эканамічнага саюза запланавана правесці ў красавіку-маі ў Бішкеку. Падчас тэлефоннай гутаркі кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін, у прыватнасці, пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларусь і Кыргызстан актыўна ўзаемадзейнічаюць у эканамічнай сферы. Тавараабарот па выніках мінулага года склаў крыху больш за 53 мільёны долараў, што некалькі менш за паказчыкі 2015 года. У студзені гэтага года назіраецца значны рост узаемнага гандлю з Кыргызстанам. Тавараабарот у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыўся ў тры разы. Аляксандр Лукашэнка і Алмазбек Атамбаеў выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым нарошчванні аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.