Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра неабходнасць працягваць дыялог Беларусі з еўраструктурамі

24 марта 2017

Неабходна працягваць дыялог і з еўрапейскімі структурамі, лічыць Прэзідэнт.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў учора на сустрэчы з дакладчыкам па Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні. Італьянскі палітык ужо займаў гэтую пасаду ў нашай краіне, і ў 2014 яго зноў на яе прызначылі. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дыпламату за канструктыўную пазіцыю і жаданне ўнесці пазітыў ва ўзаемадзеянне нашай краіны з еўрапейскімі арганізацыямі. Андрэа Рыгоні падрыхтуе праект даклада аб сітуацыі ў Беларусі, уключаючы новую рэзалюцыю ПАСЕ. Дакумент прадставяць у Страсбургу ў красавіку.