Прэзідэнт

Спампаваць

20 Сакавіка 2017 12:00

Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб падрыхтоўцы да беларуска-расійскіх вучэнняў

Беларуска-расійскае вучэнне "Захад" стане дэманстрацыяй нашай сталасці ў захаванні бяспекі дзвюх краін. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Праект манеўраў беларускі лідар абмеркаваў з кіраўнікамі Савета бяспекі і ўрада, міністрам абароны і высокапастаўленымі вайскоўцамі. Вучэнні "Захад-2017" пройдуць у верасні. Такія маштабныя трэніроўкі праходзяць раз за два гады. Прэзідэнт Беларусі даручыў вайскоўцам правесці асеннія манеўры абсалютна празрыста і максімальна адкрыта для назіральнікаў з іншых краін.

Сёння ў Палацы Незалежнасці таксама дэталёва разгледзелі двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй. Акрамя таго, міністр абароны далажыў Кіраўніку дзяржавы аб стане спраў у беларускай арміі. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках

 

Iншыя навіны