Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя прэміі і ўзнагароды

29 апреля 2017

Вышэйшага прызнання ўдастоеныя 37 чалавек. Сярод іх прадстаўнікі АПК, прамысловасці і навукі, сілавых структур, медыкі - усе, хто сваёй упартай працай дамогся значных вынікаў. Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў і поспехі беларускіх спартсменаў. Ордэны Пашаны ўручаныя спартсменам - інструктарам нацыянальных каманд Уладзіміру Самсонаву і Вікторыі Азаранцы. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, сваёй штодзённай працай усе гэтыя людзі імкнуцца зрабіць Беларусь і жыццё ў ёй лепшымі.

У галіне мастацтва прысуджаныя дзве дзяржаўныя прэміі. Адна - творчаму калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета за пастаноўку спектакля "Сівая легенда". Другая прэмія - кампазітару Уладзіміру Кандрусевічу за стварэнне цэлага шэрагу музычных твораў. 

Акрамя ўручэння дзяржаўных прэмій і ўзнагарод, яшчэ адной запамінальнай падзеяй для ўзнагароджаных стала экскурсія па Палацы Незалежнасці. Тут праходзіць выстава работ вядомага беларускага жывапісца Сямёна Дамарада.