Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічае ў будаўніцтве Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы

22 апреля 2017

Сёння ў Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. У ім прынялі ўдзел больш чым 3 млн чалавек. Гэта стала ўжо добрай і патрэбнай традыцыяй. Агульнымі намаганнямі беларусы робяць свае гарады больш чыстымі і прыгожымі.

Аляксандр Лукашэнка ў гэтыя хвіліны ўдзельнічае ў будаўніцтве Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы. У складзе брыгады Кіраўнік дзяржавы выконвае работы па бетаніраванні маналітнай падлогі ў залах харэаграфіі.

Прэзідэнт Беларусі паставіў задачу завяршыць будаўніцтва комплексу да сакавіка 2018 года. Падрабязнасці ў праграме "Панарама".

Фото: president.gov.by.