Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста РСФСР Андрэя Канчалоўскага

20 августа 2017

"Вамі створана мноства яркіх, запамінальных работ у кінематографе і тэатральным мастацтве. Ваша плённая дзейнасць заваявала любоў глядацкай аўдыторыі і прызнанне прафесійнай грамадскасці не толькі ў Расіі, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Андрэя Канчалоўскага ведаюць і цэняць як майстра, які глыбока захоплены любімай справай, чалавека, які нястомна імкнецца да заваявання новых творчых вяршынь.

"Упэўнены, што Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязей паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.