Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусейна

23 марта 2017

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусейна і Прэм'ер-міністра гэтай краіны Наваза Шарыфа з нацыянальным святам - Днём Пакістана.

"Беларусь шануе традыцыйна дружалюбныя адносіны з Пакістанам, заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і даверу. Упэўнены, што беларуска-пакістанскі дыялог будзе і далей умацоўвацца", - гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі Мамнуну Хусейну.

У віншавальным пасланні Навазу Шарыфу Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы сумесным намаганням беларуска-пакістанскія адносіны плённа развіваюцца і служаць трывалым фундаментам для росту дабрабыту народаў абедзвюх краін.