Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання міру і спакойнага жыцця ў Беларусі

23 марта 2017

Важнасць захавання міру і спакойнага жыцця беларусаў падкрэсліў сёння Прэзідэнт.

У Палацы Незалежнасці сёння прайшла нарада наконт гарантавання грамадскай бяспекі. Аляксандр Лукашэнка арыентуе дзяржорганы і сілавыя структуры на падтрыманне парадку ў строгай адпаведнасці з законамі і Канстытуцыяй, а іх парушэнне будзе карацца. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўлада не дапусціла, каб краіну раскралі і расцягнулі на кавалкі. Праводзіцца палітыка, якая была абяцаная падчас прэзідэнцкіх выбараў. Менавіта мір і супакой у краіне - адны з галоўных каштоўнасцяў усіх беларусаў.

Нараду па бяспецы спецыяльна было вырашана правесці адкрыта. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што абмеркаванне пытанняў, якія сёння хвалююць людзей, павінна быць галосным і сумленным.