В'етнамскі лідар Чан Дай Куанг прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

26 июня 2017

Міжнароднае супрацоўніцтва з В'етнамам - яшчэ адна важная тэма гэтых дзён у беларускай сталіцы. В'етнамскі лідар Чан Дай Куанг сёння прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.

Кіраўнік В'етнама ўжо пагутарыў з прадстаўнікамі таварыства сяброўства "Беларусь - В'етнам". А гэтымі хвілінамі праходзіць сустрэча з в'етнамскай дыяспарай і студэнтамі. А на заўтра запланаваныя перамовы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Цырымонію афіцыйнай сустрэчы "Беларусь 1" пакажа ў прамым эфіры ў 10 раніцы. Аляксандр Лукашэнка і Чан Дай Куанг разгледзяць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Чакаецца падпісанне пакета дакументаў. Таксама лідары возьмуць удзел у адкрыцці беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму.