У Беларусі закончылася фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта

31 августа 2015

Усяго ў Магілёўскай вобласці іх 782. Большасць складаюць прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, менш за 5% -- дзяржаўныя служачыя. Зараз камісіі займаюцца ўдакладненнем спісаў выбаршчыкаў. Асаблівая ўвага надаецца новым мікрараёнам, дзе павялічылася колькасць дамоў і, адпаведна, жыхароў.

Тэрытарыяльныя ўчастковыя камісіі зараз праводзяць праверку дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.