У Беларусі сёння пачынаюцца выбары ў верхнюю палату парламента - Савет Рэспублікі

25 августа 2016
Вызначаць прэтэндэнтаў у сенатары будуць да 13 верасня на пасяджэннях мясцовых Саветаў. Сярод кандыдатур - шмат вядомых прозвішчаў. Цяперашні спікер верхняй палаты парламента - Міхаіл Мясніковіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Арда, кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо. У іх ліку і міністр працы і сацабароны. Аднак, паводле заканадаўства, члены ўрада не могуць уваходзіць у склад Савета Рэспублікі. Мар'яна Шчоткіна дала абавязацельства: у выпадку свайго абрання, яна пакіне паўнамоцтвы ва ўрадзе. Вынікі выбараў у беларускі сенат падвядуць да 30 верасня.