Палітыка

Спампаваць

17 Ліпеня 2017 12:01

Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з міністрамі замежных спраў краін АДКБ

Роля дыпламатыі ў сучасных умовах крызісу міжнародных адносін шматкроць павышаецца. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў сабраліся ў Мінску для абмеркавання праблем глабальнай і рэгіянальнай бяспекі. Цяперашні год юбілейны для Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. За час яе працы была створаная структура, якая мае інструменты эфектыўнага процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам. Аляксандр Лукашэнка заклікаў не спыняцца на дасягнутым.

Беларусь старшынствуе ў АДКБ. Прыярытэт нашай краіны ў гэты час - якаснае ўзмацненне ўплыву арганізацыі на міжнароднай арэне. Гэтыя праблемы будуць у фокусе ўвагі міністраў замежных спраў АДКБ.

 

Iншыя навіны