Парламенцкая дэлегацыя Грузіі знаходзіцца ў Мінску з трохдзённым візітам

9 февраля 2016

Сёння перамовы адбыліся ў Палаце прадстаўнікоў. Асноўныя тэмы - умацаванне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і новыя праекты ў прамысловай кааперацыі. Узаемны тавараабарот пакуль не можа пахваліцца вялікімі лічбамі. Летась ён склаў крыху больш як 50 мільёнаў долараў. Менавіта таму Беларусь і Грузія маюць намер адкрыць новую старонку ў гандлёва-эканамічных адносінах.

Візіт дэлегацыі Закаўказзя - гэта працяг рэалізацыі дамоўленасцяў, якіх дасягнулі ў красавіку мінулага года падчас першага ў гісторыі афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію. Тады Мінск і Тбілісі падпісалі 16 сумесных дакументаў і ўмовіліся: двухбаковы тавараабарот павінен дасягнуць 200 мільёнаў долараў. Краіны вырашылі ствараць сумесныя вытворчасці і разам гандляваць на рынках Еўрапейскага і Еўразійскага эканамічнага саюзаў. Адзначым, ужо сёлета Беларусь адкрые сваё пасольства ў Грузіі.