Маладыя дыпламаты Беларусі і Расіі склалі ў Мінску мемарандум аб супрацоўніцтве

23 мая 2017

Сустрэча прадстаўнікоў моладзевых і ветэранскіх структур МЗС дзвюх краін праходзіць у гэтыя дні ў Мінску. Мерапрыемства прымеркавана да 25-годдзя дыпадносін. Як падкрэсліў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, неабходна захоўваць і развіваць цесныя двухбаковыя сувязі паміж краінамі ў розных сферах. Таксама кіраўнік МЗС Беларусі паведаміў, што 30 мая ў Маскве пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.