Палітыка

Спампаваць

12 Жніўня 2017 12:02

Беларусь і Сінгапур адзначаюць 25-годдзе ўсталявання дыпадносін

З гэтай нагоды прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Тоні Тан Кенг Яма абмяняліся віншаваннямі. Дзяржава на астравах у Паўднёва-Усходняй Азіі з'яўляецца важным і перспектыўным партнёрам для Мінска. Сведчанне гэтаму - візіт дзяржаўнай дэлегацыі Беларусі ў сакавіку 2013 года. Прадстаўніцтвы ў Сінгапуры мае шэраг найбуйнейшых беларускіх кампаній:

БелАЗ, Белшына, Беларуская калійная кампанія, МТЗ і іншыя. У сваю чаргу Сінгапур разлічвае на падтрымку Беларусі ў працы над пагадненнем аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС. Гэта падрыхтуе глебу для больш цеснага эканамічнага партнёрства і на двухбаковай аснове. Акрамя таго, ёсць перспектывы ў развіцці навукова-тэхнічнага і адукацыйнага супрацоўніцтва.  

 

Iншыя навіны