Беларусь і Афганістан гатовыя да сумеснай працы па ўсіх кірунках

15 августа 2017

Яшчэ вясной гэтага года на саміце Ісламскай арганізацыі супрацоўніцтва краіны пацвердзілі гэты ўзаемавыгадны курс.

Тады Аляксандр Лукашэнка прапанаваў кіраўніку выканаўчай улады Афганістана вызначыць будучыя фундаментальныя праекты. А таксама адзначыў, што Беларусь будзе прымаць актыўны ўдзел у аднаўленні эканомікі гэтай ісламскай рэспублікі.

Размова і аб стварэнні сумесных вытворчасцяў, і аб прамых пастаўках тэхнікі. Як раз з наведвання нашых прамысловых прадпрыемстваў і пачаўся цяперашні візіт кіраўніка выканаўчай улады Афганістана Абдулы Абдулы ў Беларусь.

Адзін з першых пунктаў праграмы - Мінскі аўтамабільны завод. Высокага госця тут азнаёмілі з апошнімі распрацоўкамі. Асаблівую цікавасць выклікаў экааўтобус - ён працуе на газе. І калі аб перавагах гэтага факта пытанняў не ўзнікла, у камфорце кабіны вадзіцеля высокі госць вырашыў пераканацца асабіста. Візіт насычаны: высокаму госцю цікавая і праца аграпрамысловага комплексу, у прыватнасці, Абдула Абдула наведае агракамбінат "Дзяржынскі". Таксама прызначаны і перамовы з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым. Па выніках бакі падпішуць шэраг міжнародных дакументаў. Падрабязнасці візіту ў "Панараме".