На выхадныя ў сталіцы разгорнуцца некалькі буйных гандлёвых пляцовак

9 февраля 2016

Рыбны кірмаш, гандаль таварамі лёгкай прамысловасці і фестываль беларускай кухні. На выхадныя ў сталіцы разгорнуцца некалькі буйных гандлёвых пляцовак. У суботу ў Верхнім горадзе будуць ладзіць кірмаш «Народная марка Беларусі». Абутак са скуры, адзенне з воўны і харчовыя дэгустацыі. Свае тавары прадэманструюць прадпрыемствы лёгкай, малочнай і мясной прамысловасці з усёй краіны. Побач размесцяць і рэстаран нацыянальнай кухні пад адкрытым небам. Вялікі гандаль на працягу выхадных будуць ладзіць і рыбгасы. Набыць жывую, вэнджаную і марожаную рыбу можна будзе на вуліцы Прытыцкага, побач з Лядовым палацам.