У Віцебскай вобласці праходзяць вучэнні снайпераў

24 января 2017

Дакладны стрэл, бясшумная стральба і лепшая агнявая пазіцыя - на палігоне ў Віцебскай вобласці праходзяць вучэнні снайпераў ­ войскаў Заходняга аператыўнага камандавання. Салдаты выконваюць нарматывы па маскіроўцы, адпрацоўваюць стральбу з розных укрыццяў і з розных пазіцый лежучы, з калена і з ходу. Далёкасць мішэняў ад трохсот метраў да кіламетра.

Станіслаў Гурыновіч, камандзір узвода снайпераў:

"Стралок, які атрымаў найвышэйшую адзнаку, з'яўляецца лепшым. Але калі апынулася такіх некалькіх стралкоў, то ў каго пасля выканання практыкавання засталася найбольшая колькасць харчоў, пры тым, што ён выканаў практыкаванне на выдатна, той – лепшы снайпер".

Цэлі з'яўляюцца раптам, таму ў снайпераў ёсць лічаныя секунды для азначэння далёкасці, патрэбных паправак і самога стрэлу.