"У цэнтры ўвагі - дзеці!"

24 августа 2016

Першы этап рэспубліканскай акцыі ратавальнікаў стартаваў і ў Мінскай вобласці. Нагадаць перад пачаткам вучобы пра бяспеку вырашылі своеасабліва - на прылаўках універмагаў Узды разам са сшыткамі і канцтаварамі - вогнетушыцелі і пажарныя апавяшчальнікі. У аддзеле школьнай формы - экіпіроўка ратавальніка. Прафілактычныя мерапрыемствы ў гандлёвых цэнтрах вобласці працягнуцца да канца жніўня.

З 1 верасня - другі этап акцыі. Ратавальнікі наведаюць школы, гімназіі і дзіцячыя садкі, правядуць лекцыі па тэхніцы бяспекі, пакажуць фільмы і разам з дзецьмі адпрацуюць план эвакуацыі на выпадак надзвычайнай сітуацыі.