У сталіцы сёння ўшаноўвалі лепшых супрацоўнікаў міліцыі

24 февраля 2017

Такім чынам падвялі вынікі працы за мінулы год. Сярод тых, хто атрымаў узнагароды, лепшыя па прафесійных паказчыках, пераможцы буйных спартыўных спаборніцтваў і маладыя спецыялісты. Лісты падзякі таксама ўручылі іх бацькам і настаўнікам за выхаванне сапраўдных патрыётаў і абаронцаў. Усяго ж ганаровыя ўзнагароды атрымалі паўсотні сталічных міліцыянераў.

Па словах лепшых спецыялістаў, атрымаць узнагароду сёлета асабліва пачэсна. 4 сакавіка беларуская міліцыя адзначае стагоддзе.