У сталічным рэгіёне купанне забаронена ў чатырнаццаці месцах для адпачынку

26 июля 2016

Спякотнае надвор'е захаваецца мінімум да канца тыдня. Тэмпература паветра днём будзе вар'іравацца ад 24 да 28 градусаў. Такое надвор'е спрыяе адпачынку ля вады. Між тым, у сталічным рэгіёне па выніках даследавання купанне забаронена ў чатырнаццаці месцах для адпачынку. Сярод іх – другі пляж Цнянскага вадасховішча і вадасховішча Дразды, а таксама пляжы Заслаўскага, Салігорскага і Руднянскага вадасховішчаў. Кантроль вады спецыялісты праводзяць кожны тыдзень.